viasna on patreon

Статкевіча асудзілі на 5 сутак за заклік у фэйсбуку на "Ланцуг памяці"

2018 2018-11-24T00:11:18+0300 2018-11-24T00:12:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich_lanzug.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч падчас акцыі «ланцуг памяці» ля будынку КДБ, 29 кастрычніка

Мікола Статкевіч падчас акцыі «ланцуг памяці» ля будынку КДБ, 29 кастрычніка

Палітыка Мікалая Статкевіча асудзілі на 5 сутак «за пост у фэйсбуку», дзе ён заклікаў узяць удзел у акцыі «Ланцуг памяці», якая прайшла 29 кастрычніка ля будынку Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Пра гэта сказаў Свабодзе сам Статкевіч.

На момант публікацыі (23 лістапада 18.38) Статкевіч на волі.

Палітык атрымаў копію судовага рашэньня 22 лістапада па пошце. Калі адбыўся суд, ён ня ведае. Разам з гэтым палітыка аштрафавалі за ўдзел у дзвюх вулічных акцыях, агулам на 2000 рублёў. За якія менавіта акцыі аштрафавалі, у дакумэнце не ўдакладняецца, сказаў Статкевіч.

Паводле палітыка, падобныя лісты аб штрафах прыйшлі ягоным паплечнікам і жонцы Марыне Адамовіч, якія бралі ўдзел у вулічных акцыях.

29 кастрычніка ў Менску палітык Мікола Статкевіч правёў акцыю «Ланцуг памяці», прысвечаную 81 гадавіне «чорнай ночы», калі супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў. У акцыі ўзялі ўдзел 16 чалавек, паводле назіральнікаў ControlBY.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства