viasna on patreon

Рэчыца: суд над Андрэем Мядзведзевым працягнецца 1 лістапада

2018 2018-10-30T15:53:31+0300 2018-10-31T07:45:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miadzvedzeu-2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мядзведзеў у судзе. Фота: Ларыса Шчыракова.

Андрэй Мядзведзеў у судзе. Фота: Ларыса Шчыракова.

У Рэчыцы 30 кастрычніка распачаўся суд над журналістам і каардынатарам курсаў “Мова Нанова” Андрэем Мядзведзевым. Але так і не скочыўся. Суддзя Марыя Кацуба прыняла рашэнне перанесці разгляд адміністрацыйнай справы на чацвер, 1 лістапада.

Падчас працэсу высветлілася, што 13 верасня, калі паводле пратаколу журналіст здзяйсняў правапарушэнне, ён знаходзіўся ў Тураве і мае на гэта сведку.

На мінулым тыдні Мядзведзеў атрымаў па пошце адміністрацыйны пратакол, складзены ўчастковым інспектарам райаддзела міліцыі Аляксеем Цімошчанкам на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП — “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”.

"У пратаколе сцвярджаецца, што 13 верасня я знаходзіўся каля дома № 24 па вуліцы Калініна ў Рэчыцы і зняў пры гэтым відэасюжэт. Такім чынам нібыта і здзейсніў правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 22.9 КаАП. Якое канкрэтна — не напісана”,— распавёў у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ” Андрэй Мядзведзеў. – Калі я ў кадры разам з героем чытаю афіцыйныя паперы, — значыць, нехта нас здымае іншы. Думаю, мяне запалохваюць прэвентыўна, каб і не думаў збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, а тым больш пра дзеянні ўладных структураў”.

Суддзя  адхіліла хадайніцтвы аб вядзенні працэсу на беларускай мове і відэаздымкі судовага працэсу.

Праваабаронца Валер Пуціцкі паведамляе, што працэс перанесены з-за неабходнасці выклікаць у суд сведку Барсукова, чалавека, пра якога быў зняты вышэйзгаданы сюжэт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства