viasna on patreon

Мінус адзін: на волю выйшаў палітвязень Зміцер Паліенка Дапоўнена

2018 2018-10-24T08:27:38+0300 2018-10-24T11:27:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-sustrecha-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка ў Мінску. Фота: Радыё Свабода.

Зміцер Паліенка ў Мінску. Фота: Радыё Свабода.

Палітвязень Зміцер Паліенка раніцай 24 кастрычніка выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску. “Праз гадзіну Зміцер будзе на вакзале”, - паведаміла ў фэйсбуку ягоная сяброўка Марына Насенка.

З ПК-2 актывіста пад канвоем вывезлі аўтамабілем хуткай дапамогі, каб пад варотамі калоніі яго не змаглі сустрэць сваякі і блізкія.

"Выпусцілі ў чатыры гадзіны раніцы. Вывезлі машынай хуткай дапамогі, а потым на перакладных везлі да Асіповічаў. Там пасадзілі на электрычку, і цяпер ён вярнуўся ў Мінск", - распавяла БелаПАН Насенка.

Зміцер Паліенка ў Мінску. Кадр са стрыму Беласата.
Зміцер Паліенка ў Мінску. Кадр са стрыму Беласата.

Нагодай для крымінальнага пераследу сацыяльнага актывіста стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

Сімвалічна, што за дзень да вызвалення праваабаронцы "Вясны" атрымалі ад Паліенкі маляваную паштоўку са словамі падзякі.

“Дзякую Вашай камандзе за падтрымку, паштоўкі з цёплымі словамі, і промні дабра!” – піша Зміцер.

Паштоўка праваабаронцам ад Змітра Паліенкі.
Паштоўка праваабаронцам ад Змітра Паліенкі.

***

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска Зміцер Паліенка быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Паводле прысуда, Зміцер Паліенка быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 года судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і адменена адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджванне, актывіст падлягае накіраванню ў папраўчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе).

Праваабарончая супольнасць прызнала Дзьмітрыя Паліенку палітвязнем і запатрабавала яго тэрміновага вызвалення. 

Падрабязна: Хто такі Зміцер Паліенка і чаму ён спазнаў пераслед?

За кратамі дагэтуль у Беларусі застаецца толькі адзін палітычны зняволены. Гэта Міхаіл Жамчужны. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства