viasna on patreon

Позвы для незалежных журналістаў напярэдадні нядзельнага "кармлення галубоў"

2018 2018-10-19T15:34:20+0300 2018-10-19T15:39:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest1910.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце міліцыянты ўручылі позвы незалежным журналістам Яўгену Скрабцу, Мілане Харытонавай і Алесю Ляўчуку.  Згодна з дакументамі, журналісты мусяць прыйсці ў нядзелю 21 кастрычніка ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёна для допыта ў якасці асобаў, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. 

Так, позву журналісту-фрылансеру Яўгену Скрабцу супрацоўнікі міліцыі ўручылі непасрэдна каля Ленінскага РАУС, куды той прыйшоў, каб сустрэць палітыка Міколу Статкевіча, які мусіў выйсці на волю пасля пяці сутак арышту. 

Таксама позву атрымаў мясцовы актывіст Валер Фамінскі.

Там жа, каля РАУС, міліцыянты спрабавалі перадаць позвы і журналістам Алесю Леўчуку і Мілане Харытонавай, аднак тыя паспелі сыйсці. Але ўсё роўна ў хуткім часе супрацоўнікі прыйшлі па іх месцы жыхарства і ўручылі павесткі на нядзелю. 

Чаму для допытаў абралі менавіта нядзелю? Хутчэй за ўсё, праваахоўныя органы Брэста вельмі хочуць, каб чарговае нядзельная "кармленне галубоў" на плошчы Леніна засталося без увагі незалежных СМІ. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства