viasna on patreon

Аюб Ціціеў намінаваны на прэмію Савета Еўропы

2018 2018-08-30T16:36:02+0300 2018-08-31T10:35:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/titiev_oub.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аюб Ціціеў

Аюб Ціціеў

Дырэктар чачэнскага філіяла расійскага праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Аюб Ціціеў намінаваны на прэмію імя Вацлава Гаўла, якая прысуджаецца Саветам Еўропы за асаблівыя заслугі ў справе абароны правоў чалавека, паведамляе Deutsche Welle.

Нароўні з Ціціевым, на прэмію 2018 года прэтэндуюць кіраўнік Лацінаамерыканскай сеткі за дэмакратыю - кубінка Роса Марыя Пайя і праваабаронца з Бахрэйна Набіль Раджаб, які ў цяперашні час знаходзіцца ў зняволенні на радзіме, паведаміла прэс-служба Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у сераду, 29 жніўня.

Ціціеў з'яўляецца пераемнікам Наталлі Эстэміравай, забітай у сталіцы Чачні Грозным ў 2009 годзе. Пайя - дачка памерлага ў 2012 годзе кубінскага актывіста Асвальда Пайя, якога Еўрапарламент ў 2002 годзе ўзнагародзіў прэміяй імя Сахарава. Раджаб з'яўляецца сузаснавальнікам Цэнтра па правах чалавека ў Бахрэйне і ўжо многія гады змагаецца за пашырэнне дэмакратыі ў гэтым каралеўстве.

Прэмія Вацлава Гаўла, названая ў гонар былога дысыдэнта, а затым - прэзідэнта Чэхіі, была заснаваная ў 2013 годзе. 

Лаўрэатамі прэміі імя Вацлава Гаўла, у ліку іншых, станавіліся расейская праваабаронца Людміла Аляксеева і праваабаронца з Беларусі Алесь Бяляцкі. Лаўрэат прэміі 2018 года будзе абвешчаны 8 кастрычніка - у першы дзень восеньскага пленарнага пасяджэння ПАСЕ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства