viasna on patreon

Актывістка з Калінкавіч абскардзіла буйны штраф за салідарнасць з прафсаюзам РЭП

2018 2018-08-29T13:28:26+0300 2018-08-29T13:28:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zajcevarep.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Зайцава падчас затрыманьня

Тамара Зайцава падчас затрыманьня

Паводле "Гомельскай Вясны", 29 жніўня актывістка з райцэнтра Калінкавічы Тамара Зайцава звярнулася ў касацыйную інстанцыю Мінгарсуда са скаргай на пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, які прысудзіў ёй буйны (612,50 руб.) штраф за ўдзел у акцыі салідарнасці з лідэрамі прафсаюза РЭП каля Дома правасуддзя ў Мінску.

Тамара Зайцава заяўляе, што суддзя Юлія Варакса пры разглядзе справы па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) адмовілася кваліфікаваць яе дзеяннм зыходзячы з канстытуцыйных нормаў прамога дзеяння і нормаў міжнароднага права, у прыватнасці, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, хоць яго аргументы з'яўляліся дарэчнымі і важнымі.

Праваабаронца і прававы інспектар прафсаюза РЭП Леанід Судаленка лічыць справу Зайцавай перспектыўнай з пункту гледжання разгляду ў Камітэце ААН па правах чалавека, так як улада фактычна пераследуе чалавека за выказванне меркавання праз мірны сход.

«Любое абмежаванне права павінна строга адказваць патрабаванню неабходнасці і суразмернасці, павінна быць не толькі прадугледжана як у нас законам, але і з'яўляцца неабходнай для дасягнення канкрэтных мэтаў, пералічаных як у Канстытуцыі, так і устаноўленых міжнародным правам. У справе актывісткі гэтае патрабаванне не выканана», - падкрэсліў юрыст.

Тамара Зайцава мае намер выкарыстоўваць усе ўнутраныя сродкі прававой абароны для таго, што б вынесці гэты вердыкт на разгляд міжнародных экспертаў у Жэневе (КПЧ ААН).

Нагадаем, 24 жніўня пасля абвяшчэння прысуду па справе лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка ля будынка Дома правасуддзя, дзе праходзіў працэс, грамадскія актывісты правялі пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцяг прафсаюза РЭП і "Еўрапейскай Беларусі".

Прыкладна праз 10 хвілін да іх пад'ехаў чырвоны аўтобус з амапаўцамі, якія затрымалі актыўных удзельнікаў пікету. Усяго было затрымана 11 чалавек, яны былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, а затым у ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе правялі выходныя дні ў чаканні суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства