viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд не ўбачыў розніцу паміж зборам подпісаў і масавым мерапрыемствам

2018 2018-08-17T12:49:20+0300 2018-08-17T13:07:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzabrest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 жніўня ў Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ярмоленкі - актывістаў, якія ранеё былі асуджаны за збор подпісаў за адстаўку мясцовых старшыняў выканкамаў, паведамляе "Берасцейская Вясна".

24 чэрвеня мужчыны збіралі подпісы ў раёне Калгаснага рынку ў Брэсце, знаходзячыся ў метрах ста адзін ад аднаго. Пасля дваццаці хвілін збору да іх прыехалі супрацоўнікі міліцыі на чале з намеснікам начальніка Ленінскага РАУС Брэста Мікалаем Самасюком. Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ермоленка затрымалі і адвезлі ў Ленінскі РАУС для разбіральніцтва.

Разбіральніцтва скончылася судом, а судзілі зборшчыкаў подпісаў Пётр Баброўскі, старшыня суда Ленинскага раёну Брэста, і Святаслаў Каліна. Яны прызналі берасцейцаў вінаватымі па ч. 1 арт. 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» і прысудзілі ім як першаходам па 20 базавых велiчынь штрафу.

Хацелася б асабліва адзначыць, што сведкi-міліцыянты паказалі, што ніякіх заклікаў і іншага, што напаўняе дзеянні складам адміністрацыйнага правапарушэння, ад Бекалюка і Ярмоленка яны не чулі.

У абласным судзе скаргу Дзмітрыя Бекалюка на гэтая рашэнне разгледзела вядомая ў горадзе сваімі “блiцпаседжаннямi” Руслана Сянько. Яна пакінула ў сіле пастанову Пятра Баброўскага і хутка сыйшла з залы, забыўшыся абвясціць, што судовае пасяджэнне закрыта.

Суддзя абласнога суда Руслана Сянько. Фота:
Суддзя абласнога суда Руслана Сянько. Фота: "Берасцейская Вясна"

Іншая суддзя абласнога суда Нiна Герасімук паводзіла сябе на судзе Алега Ярмоленкі зусім інакш. Не спяшаючыся, яна так уважліва і з такой удумлівасцю слухала Алега і яго адваката, з такiм разуменнем ківала галавой, што магло нават падацца, што рашэнне ніжэйшай інстанцыі можа быць адменена. Да таго ж яна зрабіла вялікі перапынак перад вынясеннем пастановы.

Суддзя абласнога суда Нiна Герасімук. Фота:
Суддзя абласнога суда Нiна Герасімук. Фота: "Берасцейская Вясна"

Аднак чуду не адбылося, і пастанову суддзі Каліны Ніна Герасімук пакінула ў сіле.

Дзмітрый Бекалюк і Алег Ермоленка будуць абскарджваць рашэнні абласнога суда ў вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства