Пост у Фэйсбуку з’явіўся падставай для самаадводу суддзі
Блогер Андрэй Павук праз суд дамагаецца права прысутнічаць на планёрках Акцябрскага райвыканкама. Да гэтага ён звяртаўся ў райвыканкам, але той яму адмовіў. Блогер звярнуўся са скаргай на дзеянні Акцябраскага райвыканкама і Акцябрскага раёнага Савета дэпутатаў Гомельскай вобласці, і суд узбудзіў грамадзянскую справу.
Суддзёй па гэтай справе быў прызначаны суддзя суда Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Уладзімір Васілеўскі.
15 жніўня адбывалася другое судовае паседжанне па скарзе блогера. Але суддзя Уладзімір Васілеўскі вынес вызначэнне аб самаадводзе. Падставай для прынятага суддзёй рашэння стала тое, што Андрэй Павук 14 жніўня выклаў у Інтэрнэт фотаздымак з аркушам, які забыўся памочнік пракурора Вадзім Шыбут у судзе.
У знойдзеным дакуменце змяшчаецца інфармацыя, якая падобная на рашэнне суда. Аб гэтым Андрэй Павук напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:
"15 хвілінны перапынак у судзе. Памочнік пракурора забыўся шпаргалку з прынятым рашэннем. Яшчэ не выслухоўвалі тлумачэнні і довады".
У прынятым вызначэнні суддзя Уладзімір Васілеўскі адзначае:
“Дакумент быў расцэнены заяўнікам як рашэнне па справе, что выклікала абмеркаванне карыстальнікаў сеткі інтэрнэт”.
Суддзя ў судовым рашэнні адзначае, што ўказаная публікацыя можа выклікаць сумневы ў старонняга назіральніка ў бесстароннасці суддзі.