viasna on patreon

Суд па “справе прафсаюзаў”: суддзя бярэ тайм-аут Дапоўнена

2018 2018-08-13T09:15:58+0300 2018-08-13T12:10:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fedunich-komlik-42.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік з адвакатамі ў судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік з адвакатамі ў судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка працягваецца 13 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Працэс вядзе суддзя Марына Фёдарава.

Маніторынг судовага паседжання працягваюць ажыццяўляюць праваабаронцы і назіральнікі ад прафсаюзных арганізацый.

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў першы дзень.  

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў другі дзень.  

Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт сведак і праслухоўванне тэлефонаў.

Суд па “справе прафсаюзаў”: што не сказаў супрацоўнік ДФР? 

Суд па “справе прафсаюзаў”: непераканаўчая доказная база і палова тома ананімак 

Суд па "справе прафсаюзаў": што пачуем у панядзелак?

Суд па “справе прафсаюзаў”: пра афіцыйныя запыты Літве, Швецыі, Даніі 

Суд па “справе прафсаюзаў”: паўторны выклік сведкаў і таямнічы буран 

Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка

Пракурор па "справе прафсаюзаў": "Спагнаць з Фядыніча і Комліка 22 867.10 рублёў" 

 Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ

На судовым паседжанні ў панядзелак прысутнічае больш за 20 чалавек. Сярод іх — актывісты прафсаюзу РЭП, грамадскія актывісты. Падтрымаць лідэраў прафсаюзу РЭП з Гомеля прыехаў старшыня АГП Васіль Палякоў.

Прысутнічаюць таксама праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Зміцер Салаўёў.

Суд працягвае вывучэнне рэчавых доказаў: дыскі, флэшкі, на якіх змешчана розная інфармацыя пра  ўнёскі, арэнду і гд.

Знайшлі прыходы грашовых сродкаў ад Федыніча і Комліка на сумы больш за 1 млн рублёў за 2011 г (гэта зусім мізэрная на той час сума).

- Унёскі збіраліся амаль уручную. Я быў упаўнаважаным раз у месяц па чэку ў "Белінвестбанку" здымаць грошы на заробкі, - каментуе Фядыніч.

Пракурор Вадзім Казей пералічвае чэкі.

Абаронца папрасіла пракаментаваць "сяброўскія ўнёскі”.

- Частка грошай здымалася і па ведамасцях выплачваліся ўнёскі штатным работнікам. Гэта ўсё адлюстроўваўлася ў бухгалтарскай праграме 1с. Гэтым займалася бухгалтэрыя.

Васіль Палякоў у судзе
Васіль Палякоў у судзе "па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна".

Нечакана суддзя Фёдарава абвясціла перапынак да 10 гадзін раніцы 15 жніўня.


Генадзь Фядыніч быў затрыманы 2 жніўня 2017 года. На яго кватэры і па месцы працы адбыліся ператрусы, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, дакументы. На офіс арганізацыі накладзены арышт.  Пазней Фядыніч быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе за межы краіны.

Крымінальная справа таксама ўзбуджаная ў дачыненні да Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы дома ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Наталлі Пічужкінай, а таксама ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Канфіскаваныя камп’ютарная тэхніка і фінансавыя дакументы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі  Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў».

Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году па 2 кастрычніка 2017 году. Яго таксама вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Следчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

        Што вядома па “Справе прафсаюзаў”? 

  • Следства доўжылася амаль год. Яго працягвалі некалькі разоў: 13 снежня 2017 года, 2 лютага і 2 траўня 2018 года. Мяняўся і павялічваўся склад следчай групы.
  • За гэты час былі дапытаныя больш за 800 сябраў незалежнага прафсаюза РЭП.
  • Крымінальная справа налічвае 11 тамоў.
  • 8 траўня Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ). 

У падтрымку лідэраў прафсаюза РЭП выступілі з сумеснай заявай шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў,  іншыя міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі.

Варта адзначыць, што аналагічная крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2011 годзе ў дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, што адназначна было расцэнена праваабарончай і міжнароднай супольнасцю як пераслед за яго шматгадовую праваабарончую дзейнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства