viasna on patreon

Абаронцы Курапат ідуць на суды

2018 2018-08-02T09:33:30+0300 2018-08-02T09:36:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liabedzka-kurapaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Лябедзька 21 чэрвеня ў Курапатах. Скрынштот з відэа Радыё Свабоды.

Анатоль Лябедзька 21 чэрвеня ў Курапатах. Скрынштот з відэа Радыё Свабоды.

Разгляд адміністрацыйнай справы палітыка Анатоля Лябедзькі адбудзецца 2 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак паседжання ў 14-30. Яго вінавацяць у парушэнні часткі 3 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Як пазначана ў пратаколе, ён быў адным з удзельнікаў прэс-канферэнцыі каля рэстаранна-забаўляльнага комплексу „Поедем поедим” у Курапатах 21 чэрвеня.

Адну з актыўных абаронцаў ахоўнай зоны Курапат Маю Навумаву будуць судзіць у судзе Першамайскага раёна Мінска таксама 2 жніўня. Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены па арт. 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі). Пачатак працэсу па справе Навумавай у 15-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства