viasna on patreon

Сяргей Пятрухін выходныя правёў у ізалятары часовага ўтрымання

2018 2018-07-30T08:57:46+0300 2018-07-30T10:37:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatruhin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Блогер Сяргей Пятрухін

Блогер Сяргей Пятрухін

У пятніцу, 27 ліпеня, Сяргей Пятрухін выходзіў з дому, і ў гэты час да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што ім трэба агледзець кватэру блогера.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, размову з міліцыянтамі Пятрухін трансляваў у жывым эфіры на ў YouTube-канале “Народны рэпарцёр”. З гэтага запісу вынікала, што блогер адмовіўся пускаць супрацоўнікаў міліцыі ў кватэру, бо тыя не патлумачылі, на якіх падставах робіцца агляд. Таксама ён запатрабаваў прысутнасці адваката.

У выніку Сяргей Пятрухін быў затрыманы: яго адвезлі ў Ленінскі РАУС горада Брэста. Сама кватэра блогера была апячатана.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, ён прыехаў у Ленінскі РАУС, каб высветліць, што з’явілася падставай для затрымання. “Але мяне літаральна выпіхнулі з міліцэйскага пастарунка”, - распавёў Кісляк.

Увечары з’явілася інфармацыя, што Сяргей Пятрухін на выходныя застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання, бо нібыта ён не падпарадкаваўся “законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі”.

Нагадаем, што раней стала вядома, што супраць блогера заведзена крымінальная справа за абразу. Прычым позву ў Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Сяргей Пятрухін  атрымаў 24 ліпеня, а з’явіцца ў гэтую ўстанову ён мусіў быў 23 ліпеня.

26 ліпеня блогер разам з адвакатам Паўлам Алесікам наведаў Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта, каб даведацца у следчага Арцёма Хільковіча, у чым сутнасць абвінавачванняў, аднак так і не здолеў атрымаць такую інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства