viasna on patreon

Савецкае РУУС выказала падзяку назіральнікам #ControlBy! Дакумент

2018 2018-05-31T10:51:43+0300 2018-05-31T13:06:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/controlby-cud-jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валанцёры "Вясны" пасля суду над Таццянай Мастыкінай. Справу адправілі на дапрацоўку

Валанцёры "Вясны" пасля суду над Таццянай Мастыкінай. Справу адправілі на дапрацоўку

Валанцёрка ПЦ "Вясна", незалежная назіральніца #ControlBy Наста Лойка атрымала адказ з УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ад 25 траўня.

У лісце выказваецца падзяка за «дзейнасць, накіраваную на прадастаўленне грамадству аб'ектыўнай ацэнкі ходу правядзення масавы мерапрыемстваў». Таксама УУС абавязалася ў далейшым аказваць садзейнічанне ў бяспецы назіральнікаў і бесперашкоднага выканання імі сваіх функцый. Аднак, варта заўважыць, што іншыя органы такіх абяцанняў не давалі.

Хоць УУС напісаў, што Следчы камітэт правёў праверку, але, валанцёры адзначаюць, што такой праверкі не праводзілася, і яны маюць намер паўторна накіроўваць скаргі.

Таксама начальнік УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска палкоўнік міліцыі М. Гамола ў лісце пазначыў, што яны вывучылі заяву Прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы і заяву Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў «у мэтах недапушчэння парушэнняў арт. 35 Канстытуцыі (свабода мірных сходаў) і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Разам з тым, УУС Савецкага раёна не прынеслі ніякіх выбачэнняў незалежным назіральнікам за незаконныя затрыманні 25 сакавіка.

Раней валанцёры накіроўвалі скаргі на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пры затрыманні каманды назіральнікаў перад назіраннем "Дня Волі" ў Менску 25 сакавіка 2018 г., а таксама на парушэнні заканадаўства падчас вядзення адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да іх. Аднак ні пракуратура, ні Следчы камітэт не ўгледзелі ніякіх парушэнняў заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства