Бабруйск: Таісію Кабанчук судзяць за непадпарадкаванне. Наступнае паседжанне - 15 траўня Дапоўнена
У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы Таісіі Кабанчук. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП, якое, нібыта мела месца пад час яе прэвентыўнага затрымання ўвечары 24 сакавіка.
На першым паседжанні 2 траўня суддзя Марына Буглак прадставіла ёй час для пошуку адваката.
На паседжанні 8 траўня Таісія Кабанчук заявіла хадайніцтва, каб абаронцам у судзе быў прызначаны яе сын. Пасля перапынку суддзя задаволіла хадайніцтва. Аднак сын Кабанчук папрасіў час для азнаямлення з матэрыяламі справы. Суддзя абвесціла перапынак на 30 хвілін. Хадайніцтва аб выкліку ў суд у якасці сведкі Пігулеўскага, які здымаў з машыны - таксама задаволена.
Пасля перапынку апыталі Кабанчук. Яна кажа, што не аказвала супраціўлення, не ўпіралася рукамі ў службовы аўтамабіль, калі 4 амапаўцы хапалі яе за руку падчас размовы па тэлефоне, па-здрадніцку, са спіны. Толькі адзін з іх паказаў нейкае пасведчанне, не прад'яўляючы абвінавачванне. Усе былі ў цывільнае вопратцы, і ў службовай машыне заціснулі Кабанчук з бакоў. Правы ёй не зачытвалі, акрамя іх права на прымяненне фізічнай сілы.
У якасці сведкі выступіў камандзір аддзялення бабруйскага АМАПу Юрый Кавалеўскі.
Ён распавядае, што Кабанчук адмовілася ад тлумачэнняў. Тлумачць, што яны ехалі на аўтамабілі і заўважылі, як Кабанчук не там дарогу перайшла, спыніліся, прадставіліся і разам з Рабчынскім прапанавалі ёй прысесці ў службовую машыну, каб паехаць з імі ва УУС. Кажа, што яна была не згодна з імі, упіралася нагамі ў зямлю.
Дапыталі сведку Кастуся Рабчынскага. Ён патлумачыў, што ўбачыўшы Кабанчук, з аўтамабіля выйшлі не 2, а 3 амапаўцы з машыны а не 2, як у папярэдняга, і тое што акрамя нібы Кавалеўскага ніхто не прадставіўся і не паказаў пасведчанні.
Таісія Кабанчук сказала суду з гонарам, што не раз удзельнічала ў апазіцыйных мітынгах, і заўсёды перад такімі акцыямі ўсе нашы бабруйчане праходзяць інструктаж у праваабаронцаў, як сябе паводзіць пры затрыманні і напярэдадні акцый.
Пасля паказанняў cведкі Пігулеўскага, Кабанчук просіць прадставіць суду відэа, якое ён здымаў. Яшчэ адно хадайніцтва на далучэнне да справы відэа з камеры “Альфа-банка” каля якога адбылося затрыманне. Аднак суду прадставілі, CD-карту, а не CD-дыск Суддзя даручыла перавесці інфу на дыск і тады задаволіць хадайніцтва.
Яшчэ адно хадатайніцтва: запатрабаваць з МРЭА ДАІ інфармацыю пра аўтамабіль “Шкода”, на якім забіралі Кабанчук. Аднак машына прыналежыць да чацвёртага рэгіёна, і міліцыянт кажа, што не бачыць магчымасці даведацца пра яе ў ДАІ.
Суддзя абвесціла перапынак да 15 траўня.