viasna on patreon

Салігорск: затрымалі журналістак, якія супрацоўнічаюць з "Белсатам"

2018 2018-04-27T14:11:59+0300 2018-04-27T14:16:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belsat-mikrafon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Белсат паведамляе, што ў Салігорску затрымалі незалежных журналістак Таццяну Белашова і Марыю Арцыбашаву, якія супрацоўнічаюць з "Белсатам".

27 красавіка каля будынка Салігорскага раённага суда супрацоўнікі міліцыі заўважылі ў журналістак з тэлекамерай, і вырашылі праверыць іх дакументы.

Таццяна Белашова распавядае:

«Яны камусьці патэлефанавалі. А потым нам сказалі, маўляў, у іх ёсць інфармацыя, што мы звязаны з тэлеканалам «Белсат». Нас адвезлі ў РАУС».

У мясцовым РАУС супрацоўнік міліцыі Міхаіл Аляхновіч склаў пратаколы апытання, але журналісткі адмовіліся іх падпісваць.

Стала вядома, што Таццяну Белашова і Марыю Арцыбашаву адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства