viasna on patreon

Праваабаронцу ізноў не ўключылі ў склад ГНК

2018 2018-04-25T15:57:19+0300 2018-04-25T15:57:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/victoria-fedorova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца з Гомеля Вікторыя Фёдарава

Праваабаронца з Гомеля Вікторыя Фёдарава

Як паведамляе сайт legin.by, Міністэрства юстыцыі ў чарговы раз адмовіла ва ўключэнні старшыні «Прававой ініцыятывы» Вікторыі Фёдаравай у склад грамадскай назіральнай камісіі, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю папраўчых устаноў.

Начальнік упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Алена Кірычэнка патлумачыла адхіленне прапанаванай кандыдатуры тым, што ў цяперашні час у склад Рэспубліканскай камісіі ўваходзіць 11 членаў, а гэта, гранічна магчымая колькасць удзельнікаў. Можа Міністэрству юстыцыі проста не выгадна, калі ў склад камісіі ўваходзяць дасведчаныя ў тэматыцы ўмоваў утрымання і правоў чалавека спецыялісты?

Сітуацыя, як мінімум, дзіўная, таму што кандыдатура Вікторыі Фёдаравай адпавядае ўсім прапісаным у заканадаўстве крытэрам для асобаў, якія прэтэндуюць на сяброўства ў назіральных камісіях, а «Прававая ініцыятыва» з'яўляецца рэспубліканскай арганізацыяй з актыўнай дваццацігадовай практыкай у галіне абароны правоў чалавека, у Статуце якой выразна зафіксавана накіраванасць на садзейнічанне рэалізацыі асноўных правоў і свабодаў чалавека, а таксама ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні праграмаў прававога выхавання і адукацыі. У сваю чаргу, старшыня «Прававой ініцыятывы» Вікторыя Фёдарава з'яўляецца выпускніцай Факультэта міжнародных адносінаў БДУ, валодае глыбокімі ведамі ў галіне міжнароднага права, стандартаў правоў чалавека і нацыянальнага заканадаўства, больш за пяць гадоў займаецца непасрэднай абаронай правоў вязняў і рэгулярна прымае ўдзел у складанні тэматычных дакладаў для ключавых міжнародных арганізацый.

Нагадаем, што правам ажыццяўляць грамадскі кантроль ва ўстановах несвабоды валодаюць толькі члены ГНК, таму адзіным легітымным спосабам прамога кантролю ўмоваў утрымання для грамадскай арганізацыі з'яўляецца ўключэнне яе прадстаўніка ў склад такой камісіі. На жаль, прадстаўніку дзеючай праваабарончай арганізацыі практычна немагчыма ўвайсці ў склад камісіі любога ўзроўню. На той ці іншай падставе ён атрымае адмову. Сёння назіральныя камісіі складаюцца, як правіла, з прадстаўнікоў арганізацый, дзейнасць якіх мала звязана з выкананнем правоў зняволеных. Пры гэтым Міністэрства юстыцыі працягвае ўпарта не дапускаць кваліфікаваных у падобных пытаннях юрыстаў з профільных праваабарончых арганізацый у грамадскія назіральныя камісіі, што пацвярджае нізкую эфектыўнасць існуючай у Беларусі працэдуры грамадскага кантролю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства