Лекцыя-дыскусія "Навошта нам расізм?"
https://spring96.org/be/news/89422
2018
2018-03-16T22:26:00+0300
2018-03-16T22:26:00+0300
2018-03-16T16:21:44+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/lekcyia_yurova_be.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх на дзіўную гутарку-экспромт «Навошта нам расізм?».
19 сакавіка сацыяльны філосаф, міжнародны праваабаронца, навуковы кіраўнік Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў Андрэй Юраў разам з вамі паразважаюць на тэмы
- Расізм — гэта кавалачак фашызму, або фашызм — прыватны выпадак расізму?
- Расізм, папулізм, гібрыдны аўтарытарызм і іншыя «радасці».
- Невыносныя складанасці гуманізму і чароўная прастата фундаменталізму.
Пытанні і меркаванні вітаюцца. Уваход вольны.
Калі: 19 сакавіка (панядзелак) у 19:00
Дзе: .PUNKT (вул.Кастрычніцкая, 23а, 2й паверх).