viasna on patreon

Апублікаваныя тэксты рэзалюцый канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы

2018 2018-02-27T16:07:34+0300 2018-02-28T09:05:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnp-loga-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбылася ў Мінску 24 лютага 2018 года, было прынята некалькі рэзалюцый па актуальных для грамадзянскай супольнасці Беларусі праблемах.

У Рэзалюцыі БНП адносна ўдзелу грамадзян у працэсе прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні, удзельнікі канферэнцыі звяртаюцца з шэрагам прапаноў да Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Адміністрацыі прэзідэнта, мясцовых саветаў дэпутатаў і мясцовых выканаўчых камітэтаў. У прыватнасці, прапануецца актывізаваць інфармацыйна-асветніцкую дзейнасць, накіраваную на ўцягванне грамадзян у працэс прыняцця рашэнняў і рашэнне праблем на мясцовым узроўні, а таксама папулярызаваць прыклады лепшых практык грамадзянскага ўдзелу на мясцовым узроўні, а таксама забяспечыць рэалізацыю прынцыпу галоснасці і празрыстасці ў дзейнасці мясцовых органаў улады (заяўны прынцып наведвання мясцовых саветаў дэпутатаў, свабодны доступ да інфармацыі, якая тычыцца законных правоў і інтарэсаў грамадзян, забеспячэнне права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі аб дзейнасці мясцовых органаў улады, павышэнне інфарматыўнасці сайтаў мясцовых органаў улады і інш.);

Удзельнікі канферэнцыі таксама заклікаюць заканадаўчыя органы падрыхтаваць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства аб формах удзелу грамадзян у мясцовым самакіраванні (формах непасрэднай дэмакратыі) з мэтай іх дэбюракратызацыі і павышэння эфектыўнасці і прыступіць да раэлізацыі іншых прапаноў, выкладзеных у поўным тэксце рэзалюцыі

Галоўны лейтматыў Рэзалюцыі "Грамадзянская супольнасць Беларусі як стэйкхолдар беларуска-еўрапейскіх адносін: на шляху да Практычных вынікаў-2020" -  глыбокая зацікаўленасць удзельнікаў канферэнцыі ў праактыўным удзеле Рэспублікі Беларусь у працэсах, праграмах і мерапрыемствах Усходняга партнёрства, а таксама ў развіцці раўнапраўных і ўстойлівых адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам на прынцыпах парытэтнасці, рэгіянальнай і нацыянальнай бяспекі, вяршэнства права, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека і рынкавай эканомікі.

Асноўныя заклікі рэзалюцыі сфакусіраваныя ў трох накірунках: у дачыненні да актуальнага стану беларуска-еўрапейскіх адносін і перспектыў Усходняга партнёрства, у дачыненні да актуальнай грамадска-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і ў межах удасканалення дзеючых фарматаў каардынацыі працэсаў беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва.

Поўны тэкст рэзалюцыі размешчаны на сайце міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства