viasna on patreon

Выламалі дзверы і правялі ператрус у журналіста

2018 2018-02-20T08:01:00+0300 2018-02-20T10:08:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Супрацоўнікі міліцыі 19 лютага прыйшлі з ператрусам  у кватэру галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання vrogacheve.ru Дзяніса Дашкевіча. Пра гэта Дзяніс Дашкевіч паведаміў у сваім фэйсбуку.

Паводле сайта Belsat.eu, міліцыянты выламалі дзверы ў кватэры рагачоўскага журналіста.

Напрыканцы студзеня на сайце vrogacheve.ru былі апублікаваныя шакуючыя падрабязнасці збіцця праваахоўнікамі жыхара Рагачова.

Неўзабаве пасля здарэння Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў міліцыю, каб высветліць ад каго ён даведаўся пра інцыдэнт з удзелам мясцовых міліцыянтаў, якія падчас затрымання зламалі жыхару Рагачова Віктару Арцюху рабро.

40-гадовы жыхар Рагачова Віктар Арцюх паскардзіўся на дзеянні міліцыі ў пракуратуру і Следчы камітэт. 7 лютага Рагачоўскі раённы суд аштрафаваў Віктара Арцюха на Br 24 за пераход вуліцы без флікера.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства