Сход пра сходы адбудзецца 15 студзеня ў Мінску
https://spring96.org/be/news/88764
2018
2018-01-10T11:48:14+0300
2018-01-10T11:48:14+0300
2018-01-10T11:50:48+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/shody_afisha_bel.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашае на сустрэчу пра мірныя сходы ў Беларусі і яшчэ дзесяці краінах свету 15 студзеня (панядзелак) у 18:20 у Мінску.
На “Сходзе пра сходы” мы хочам вам распавесці пра тое:
- як мы назіраем за акцыямі ў Беларусі і суседніх краінах (Польшча, Украіна, Расія);
- чаму мы распачалі кампанію па змене Закона аб масавых мерапрыемствах;
- якія тэндэнцыі пра заканадаўства і практыку рэалізацыі свабоды сходаў у 10 краінах свету – прэзентуем тэматычны буклет, дзе змяшчаецца інфармацыя пра такія краіны, як Казахстан, Узбекістан, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Літва, Аўстрыя, Бельгія, Украіна, Расія, Польшча, Латвія і Беларусь.
У 2017 годзе мы назіралі за 12 акцыямі ў Беларусі і сем за мяжой, пасля чаго пісалі публічныя справаздачы (можна азнаёміцца тут). Часам мы ходзім на суды, дзе людзей судзяць за ўдзел у мірных акцыях.
Гэтым усім мы гатовыя падзяліцца з вамі!
Калі: 15 студзеня 2018
Месца: Культ.цэнтр Корпус (Мінск, пр-т Машэрава, 9, корпус 8)
Час: з 18:20 да 19:40
Права на свабоду мірных сходаў мае агульныя стандарты, але кожная краіна бачыць і рэалізуе іх па-свойму.