viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Ланцуг памяці» 29 кастрычніка ў Мінску

2017 2017-10-30T15:27:55+0300 2017-10-30T15:52:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lancyg_smerti_29.10.17_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя "Свечка памяці" ў Мінску 29 кастрычніка 2017 года.

Акцыя "Свечка памяці" ў Мінску 29 кастрычніка 2017 года.

29 кастрычніка 2017 года ў Мінску адбылася жалобная акцыя «Ланцуг памяці», прысвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі 29-30 кастрычніка 1937 года.

Высновы:

  1. Масавае мерапрыемства насіла выключна мірны характар (калі "арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае негвалтоўны характар"). Удзельнікамі не выкарыстоўваліся заклікі да гвалтоўных дзеянняў.
  2. У ходзе масавага мерапрыемства адсутнічала магчымасць ідэнтыфікаваць супрацоўнікаў органаў аховы правапарадку, паколькі не прысутнічалі ўвогуле супрацоўнікі ў форменным абмундзіраванні. На вуліцы Камсамольской, каля месцы правядзення акцыі, знаходзілася не меньш 10 разных аўтамабіляў і аўтобусаў, у тым ліку с міліцейскімі адзнакамі.
  3. Супрацоўнікі праваахоўных органаў не перашкаджалі ажыццяўленню назірання і працы СМІ.
  4. Падчас правядзення акцыі пратаколы за парушенне КаАП не складаліся. Не зафіксавана затрыманняў удзельнікаў. Пры гэтым супрацоўнікі ў штацкім адзенні суправаджалі сыходзячых з акцыі Мікалая Статкевіча і Марыну Адамовіч.

Метадалогія маніторынгу

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзяць сістэматычнае назіранне за масавымі мерапрыемствамі ў Рэспубліцы Беларусь на падставе распрацаванай метадалогіі маніторынгу. Яна ўключае ў сябе: набор і навучанне назіральнікаў прынцыпам грамадскага кантролю, міжнародным стандартам правядзення мірных сходаў і метадалогіі назірання; запаўненне анкеты назірання падчас зрокавага кантролю; апрацоўка анкет і напісанне маніторынгавай справаздачы. Анкеты назірання за масавымі мерапрыемствамі сумесна распрацаваныя праваабарончымі арганізацыямі і ўключаюць пытанні аб магчымасці выканання назіральнікамі і журналістамі сваіх функцый, аб паводзінах арганізатараў і ўдзельнікаў масавага мерапрыемства, супрацоўнікаў органаў аховы правапарадку, а таксама наяўнасць на масавым мерапрыемстве хуткай дапамогі. Назіральнікі дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку згоды на выкананне правілаў і прынцыпаў назірання: незалежнасць і палітычная нейтральнасць; апісанне фактаў, а не меркаванняў; неўмяшанне ў падзею, за якой назіраюць; прыхільнасць прынцыпам права: адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных практык; карэктныя паводзіны. Падчас выканання сваіх абавязкаў назіральнікі трымаюцца асобна ад удзельнікаў. Яны пазначаныя бэйджамі назіральніка і сінімі камізэлькамі з надпісам "#controlBY".

Папярэдняя інфармацыя

У сацыяльных сетках Мікалай Статкевіч заклікаў людзей прыйсці і ўшанаваць памяць расстраляных. Вядома, што заяўку на правядзенне схода арганізатары не накіроўвалі. Падчас правядзення масавага мерапрыемства вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 3 назіральніцы, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі пазначаныя належным чынам.

Ход масавага мерапрыемства

Падчас масавага мерапрыемства былі адзначаны наступныя факты:

  1. Удзельнікі акцыі і прадстаўнікі СМІ пачалі збірацца каля будынку КДБ (пр. Незалежнасці, 17) каля 18.45. Непасрэдны пачатак акцыі быў анансаваны на 19.00.
  2. Удзельнікі стаялі ланцугом спіной да будынку, трымалі ў руках знічкі і партрэты расстраляных. Таксама зачытвалі вершы. Колькасць ўдзельнікаў змянялася ад 7 да 24 чалавек.
  3. Каля 19.10 па праспекце ішлі два чалавекі ў масках і касцюмах, прысвечаных святу Хэлоўін. СМІ і супрацоўнікі міліцыі звярнулі на іх увагу, актыўна фатаграфавалі і здымалі на відэа.
  4. Каля 40 супрацоўнікаў міліцыі прысутнічала ў цывільнай вопратцы, апазнаць іх можна было толькі па рацыях, слухаўках і іншых спецыфічных прыкметах. Супрацоўнікі размяшчаліся групамі па 2-4 чалавекі вакол месца правядзення акцыі. Не менш трох з іх здымалі падзеі на ручныя відэакамеры.
  5. У 19.30 М.Статкевіч абвясціў канец акціі і заклікаў пакінуць знічкі і партрэты на прыступках будынку КДБ.
  6. Удзельнікі пачалі разыходзіцца, супрацоўнікі міліцыі суправаджалі некаторых з іх. Супрацоўнікі камунальнай службы прыбралі знічкі і партрэты з прыступак будынку.
  7. На бліжэйшым скрыжаванні знаходзіўся супрацоўнік ДАІ ў форменным абмундзіраванні.

Рэкамендацыі:

Арганізатарам:

- папярэджваць выканкам пра плануемую акцыю.

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

- у адпаведнасці з арт.5 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб органах унутраных спраў" "дзейнасць органаў унутраных спраў з'яўляецца галоснай". Кіруючыся гэтай нормай, прапануем, каб усе супрацоўнікі ажыццяўлялі ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама былі пазначаныя ідэнтыфікацыйнымі сродкамі (бэйджамі або нагруднымі знакамі);

- пазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;

- не прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мірных сходах, што адпавядае міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства