Віктар Новікаў, затрыманы падчас раздачы ўлётак з заклікам браць удзел у акцыі 10 сьнежня, атрымаў штраф 20 базавых адзінак.
https://spring96.org/be/news/880
2003
2003-12-08T10:00:00+0200
2003-12-08T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
7 сьнежня ў Мінску на стадыёне «Дынама» падчас раздачы ўлётак з заклікам удзельнічаць 10 сьнежня ў акцыі, прысьвечанай Міжнароднаму Дню правоў чалавека, быў затрыманы прадпрымальнік, член РГА «Прыватная ўласнасьць» Віктар Новікаў.
В.Новікаў быў затрыманы аховай рынку “Дынама” і накіраваны ў Гарадзкі аддзел міліцыі №1, дзе на яго быў складзены пратакол па Арт. 167.1 ч.1 КаАП РБ ). Ноч прадпрымальнік правёў у сьпецпрыёмніку–разьмеркавальніку.
8 сьнежня ў судзе Ленінскага раёну г. Мінска адбыўся суд. Судзьдзя Жданок вынес рашэньне – штраф памерам 20 базавых адзінак.