viasna on patreon

Ларыса Шчыракова: Хачу паказаць абсурднасць беларускага суду

2017 2017-09-29T09:33:12+0300 2017-09-29T09:33:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchyrakova-sud-gomel-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова ў судзе 28 верасня 2017 года. Фота: "Гомельская Вясна".

Ларыса Шчыракова ў судзе 28 верасня 2017 года. Фота: "Гомельская Вясна".

У судзе Гомельскага раёну 28 верасня адбыўся суд над журналістам – фрылансерам Ларысай Шчыраковай. Журналістку традыцыйна вінавацяць у “незаконным вырабе прадукцыі СМІ”, ёй закідваюць стварэнне сюжэту пра заняпад аўтарынку “Асаўцы”, які быў у этэры спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”. Інфармацыю пра суд падае сайт "Гомельскай Вясны". 

Шчыракову прыйшлі падтрымаць калегі і грамадска-палітычныя актывісты. Прысутныя на шыю павесілі шыльдачкі з рознымі надпісамі: “ Я – нячэсны журналіст”, “Я – нячэсны блогер”, “Я атрымліваю 500$”, “Я – пятая калона”, “Я вашывая блыха”.

“Немагчыма ўжо сур’ёзна ставіцца да гэтых так званых судоў, - каментуе акцыю Ларыса Шчыракова. – Хочацца пажартаваць, высмеяць, паказаць абсурднасць суду, калі журналістку судзяць не за кантэнт, а проста за факт збору і распаўсюду інфармацыі. Я прыйшла на гэты суд, каб сказаць, што я маю права на збор і распаўсюд інфармацыі. Гэтае права мне гарантавана канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі (Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах)”.

Суддзя не вынесла рашэнне, бо журналістка хадайнічала пра выклік у суд сведкі, які бы засведчыў, што сюжэт здымаўся напрыканцы ліпеня, а не 6 жніўня, як напісана ў міліцэйскім пратаколе. Наступнае паседжанне прызначана на 4 кастрычніка.

Нагадаем, гэта ўжо пяты працэс у 2017 годзе за, нібыта, незаконны выраб прадукцыі СМІ. Агульная сума штрафаў склала каля 2 тыс. рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства