viasna on patreon

Адвакат Бахціна абскардзіла ў судзе рашэнне Мінюста аб пазбаўленні яе ліцэнзіі

2017 2017-09-27T14:14:37+0300 2017-09-29T00:17:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bahcina_zamirouski_tutby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Бахціна. Фота: Вадзім Заміроўскі / Tut.by

Ганна Бахціна. Фота: Вадзім Заміроўскі / Tut.by

Адвакат Ганна Бахціна абскардзіла рашэнне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб пазбаўленні яе адвакацкай ліцэнзіі, паведамляюць naviny.by.

Скарга ў суд Маскоўскага раёна накіравана 26 верасня па пошце.

«Прашу прызнаць гэту пастанову, вынесеную Міністэрствам юстыцыі 14 верасня, незаконнай і неабгрунтаванай. Прашу таксама прыпыніць выкананне гэтай пастановы да прыняцця рашэння суда і ўступлення яго ў законную сілу», - распавяла адвакат.

12 верасня кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці Міністэрства юстыцыі падчас пазачарговай атэстацыі адвакатаў прызналі Ганну Бахціну «недастаткова кваліфікаванай». 14 верасня Мінюст на падставе заключэнняў кваліфікацыйнай камісіі прыняў рашэнне аб спыненні дзеяння выдадзенай Бахціной ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Ганна Бахціна звязвае рашэнне Мінюста з тым, што яна абараняла блогера Эдуард Пальчыса, а таксама Міраслава Лазоўскага, фігуранта яшчэ не завершанай «Справы патрыётаў».

Ганна Бахціна - вядомая ў Беларусі спецыялістка з 13-гадовым пракурорскім стажам і 25-гадовым стажам адвакацкай дзейнасці. Апошнія дзесяць гадоў яна абараняла многіх фігурантаў рэзанансных спраў з палітычнай афарбоўкай. У прыватнасці прадстаўляла інтарэсы Эніры Браніцкай, абвінавачанай у 2006 годзе ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі - аб'яднання назіральнікаў за выбарамі "Партнёрства", журналісткі Ірыны Халіп - у справе аб масавых беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, стваральніка Вострасацыяльнага рэсурса 1863x.com блогера Эдуарда Пальчыса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства