Магілёўскага актывіста Паўлінковіча затрымалі за акцыю 8 верасьня
https://spring96.org/be/news/87797
2017
2017-09-11T15:10:00+0300
2017-09-11T15:10:00+0300
2017-09-11T15:32:19+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/paulinkovich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Магілёве 11 верасьня быў затрыманы актывіст аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслаў Паўлінковіч. Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, яго затрымалі за ўдзел у «акцыі папярэджаньня» 8 верасьня ў Менску. Падставай для затрыманьня сталіся публікацыі ў СМІ пра акцыю, у тым ліку відэатрасьляцыі Свабоды.
Па інфармацыі Радыё Свабода, на момант публікацыі Паўлінковіча везьлі ў раённы аддзел міліцыі, неўзабаве мае пачацца працэс у судзе Ленінскага раёну Магілёву (судзьдзя Аксана Ратнікава), па выніках якога Паўлінковічу можа пагражаць да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
На Паўлінковіча таксама заведзеная крымінальная справа нібыта за распаўсюд у сацсетках парнаграфічнага роліку.