viasna on patreon

Суд над Алінай Скрэбуновай працягнецца 7 верасня

2017 2017-09-06T09:24:36+0300 2017-09-06T09:34:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skrebunova_alina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Аліна Скрэбунова. Фота mspring.online

Журналістка Аліна Скрэбунова. Фота mspring.online

Суддзя Кастрычніцкага раёна Наталля Ясенка распачала 5 верасня разгляд адміністрацыйнай справы супраць магілёўскай фрылансеркі Аліны Скрэбуновай.

Як паведамляе mspring.online, дзяўчыне ставяць у віну незаконны выраб сюжэту для тэлеканала «БелСАТ», які выйшаў у эфір15 ліпеня 2017 года. Ён быў прысвечаны суботніку, які праводзіла Магілёўскае таварыства аховы жывёл «Добрае сэрца».

Скрэбунова пачала свой выступ з хадайніцтва аб спыненні справы з-за памылак у пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У першую чаргу яна звярнула ўвагу суддзі на тое, што яе абвінавачваюць у “незаконным удзеле ў вырабе прадукцыі СМІ”, тады як у Кодэксе аб адміністрацыйных парушэннях выкарыстоўваецца толькі фармулёўка “выраб прадукцыі СМІ”.

– Фармулёўкі ў законе трэба разумець літаральна, – заявіла Скребунова.

У хадайніцтве фрылансерка таксама пазначыла, што ў пратаколе не пазначана дакладнае месца правапарушэння і ёсць яшчэ некалькі памылак:

– У пратаколе сказана, што я з’яўляюся беспрацоўнай, але пры гэтым мяне абвінавачваюць у працы на тэлеканал БелСАТ. Гэта відавочная супярэчнасць, – адзначыла фрылансерка.

Яна нагадала суддзі, што двума з паловай месяцамі раней суддзя Кастрычніцкага раёна Кічыгін зазначыў на прававую непісьменнасць міліцыянтаў Кастрычніцкага РАУС і адправіў пратакол па ідэнтычнай справе на дапрацоўку.

Суддзя ў адказ паведаміла, што прыме рашэнне аб задавальненні хадайніцтва ў падчас працэсу.

Другім хадайніцтвам Аліна Скрэбунова папрасіла выклікаць на суд сведку, якая сцвярджала, што пазнала голас фрылансера ў агучцы сюжэту. Папярэдне паглядзеўшы відэа сюжэту, Наталля Ясенка хадайніцтва задаволіла.

Пасля гэтага Скрэбунова выступіла з прамовай, у якой заявіла, што пераслед за журналісцкую дзейнасць з’яўляецца прамым парушэннем правоў чалавека, якія замацаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама Канстытуцыяй РБ.

Пасля гэтага суддзя выклікала сведку Вольгу Карэнную. Яна, як апынулася, асабіста са Скребуновой не знаёмая. Карэнная не змагла дакладна сказаць, брала ў яе Аліна інтэрв’ю ці не, спаслаўшыся на вялікую колькасць чалавек навокал.

– Там было некалькі рэпарцёраў, якіх я асабіста не ведаю. Калі да мяне падыходзілі браць інтэрв’ю, то я, натуральна, нервавалася, на твары не глядзела асоба. Таму я не магу дакладна сказаць, што менавіта яна брала ў мяне інтэрв’ю,– сказала сведка.

Паколькі другая сведка – кіраўнік магілёўскага таварыства абароны жывёл «Добрае сэрца» Святлана Ярмоленкава – не прыйшла, у пасяджэнні вырашылі зрабіць перапынак. Працягнецца суд над Алінай Скрэбуновай 7 верасня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства