viasna on patreon

У Слуцку актывісты правялі акцыю "Урок гісторыі"

2017 2017-09-01T13:31:49+0300 2017-09-01T14:46:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluck11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слуцку першага верасня грамадскія актывісты правялі акцыю-шэсце “Урок гісторыі”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел шэсць чалавек.

Каля 12 гадзіны актывісты сабраліся каля слуцкага моладзевага цэнтру. Яны трымалі ў руках партрэты герояў Слуцкага збройнага чыну і плакат з надпісам “Не дапусцім, каб Беларусь уцягнулі ў чужыя войны”.

Праз 15 хвілін удзельнікі рушылі ў бок цэнтру горада.

У палову першай гадзіны актывісты спыніліся каля краязнаўчага музею і наклеілі партрэты ўдзельнікаў СЗЧ на плот. Гэты момант на камеру здымаў невядомы чалавек у цывільным.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў бачылі ўдзельнікаў шэсця, аднак ніякіх дзеянняў не прадпрымалі.

Акцыя скончылася ў 12.40.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства