Месяц фільмаў і дыскусіі пра "Чалавека" ў Гомелі
Валантэрская Служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых паглядзець і абмеркаваць усе тры часткі сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Артюса-Бертрана "Human" (арыгінал з рускімі субтытрамі) у Гомелі. Першы кінапрагляд адбудзецца ўжо ў наступную сераду - 30 жніўня.
Што ж робіць нас людзьмі? Здольнасць любіць і змагацца? Тое, што мы смяемся? Плачам? Цікаўнасць? Імкненне да адкрыццяў? Рухомы гэтымі пытаннямі, рэжысэр і мастак Ян Артюс-Бертран правёў тры гады, збіраючы разам з камандай сапраўдныя гісторыі больш чым 2000 жанчын і мужчын з 60 краін, пры гэтым ніякіх асабістых дадзеных пра людзей у фільме няма. Гэта зроблена наўмысна, каб падкрэсліць падабенства 7 мільярдаў людзей, якія жывуць сёння на планеце Зямля.
Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны.
Таксама вас будзе чакаць кава/гарбата і печыўкі :)
Дзе: КОВЧЕГ арт-прастора, пр. Перамогі, 2а, 2-гі паверх, Гомель
Калі: 30 жніўня, збіраемся з 18:15, пачынаем а 18:30.
Мерапрыемства ў facebook і ў VK.