Берасце: Віталь Казак просіць падтрымаць яго ў судзе
https://spring96.org/be/news/87627
2017
2017-08-17T08:45:24+0300
2017-08-17T08:45:24+0300
2017-08-17T08:53:24+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kazak-vital.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Берасцейскага грамадскага актывіста Віталя Казака вінавацяць у “парушэнні парадку араганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў” па артыкуле 23.34 КаАП.
Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя паведаміў сам актывіст у прэс-рэлізе з нагоды маючага адбыцца суду над ім. Віталь Казак неаднаразова арганізоўваў сходы, звязаныя з сацыяльнымі праблемамі гараджан: – Імкнуцца навязваць нам як жыць. Я лічу, што праўда на нашым баку. А мы – грамадскія актывісты – будзем надалей дапамагаць нашаму грамадству развівацца і бараніцца.
Спараву будуць разглядаць у судзе Маскоўскага раёна Берасця 17 жніўня а 10-й гадзіне. “Запрашаем прадстаўнікоў СМІ, неабыякавых грамадзян і актывістаў падтрымаць Віталя”, – зазначыла ягоная жонка.