viasna on patreon

Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

2017 2017-08-04T08:22:54+0300 2017-08-07T10:29:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salidarnasc-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэты дзень быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" (вызвалены датэрмінова ў 2014 годзе). Нам было важна паказаць, што пасля ўсіх падзей грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, журналісты Беларусі не засталіся ў адзіноце, - піша by.soli-day.org. І мы будзем працягваць прыцягваць міжнародную ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Сёння 2017 год і хацелася б парадавацца, што свет стаў іншым – больш гуманным, дабрэйшым. Але на жаль, прама ў гэтыя дні праводзяцца ператрусы ў прафсаюзаў, арышты людзей, якія выказалі салідарнасць са сваімі калегамі, працягвае ўжывацца смяротнае пакаранне і многае іншае. Пасля падзеяў 25 сакавіка 2017 года сотні людзей былі затрыманыя, аштрафаваныя і адпраўленыя пад арышт. Праваабаронцы Алене Танкачовай (старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі LawTrend) па-ранейшаму забаронены ўезд у Беларусь.

Тым не менш у гэтых умовах праваабаронцы і актывісты працягваюць працу, прасоўваючы каштоўнасці ненасілля, правоў чалавека. У Беларусі шмат грамадзянскіх ініцыятываў і актыўных маладых людзей, мастакоў і музыкаў, мысляроў і паэтаў.

Акцыя салідарнасці з імі - гэта магчымасць выказаць ім нашу падтрымку і паказаць, што яны не адныя ў сваіх дзеяннях, а таксама расказаць жыхарам розных краін і гарадоў пра гэтых змагароў за свабоду і паўтарыць на розных мовах: «Салідарнасць мацней рэпрэсій!».

Калі Вам блізкая ідэя падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, гэта можна зрабіць некалькімі спосабамі:

  • Распаўсюджваць інфармацыю пра Дзень салідарнасці (інфармацыйныя дзеянні http://by.soli-day.org/node/8)
  • Адправіць ліст у МУС і МЗС Беларусі з просьбай скараціць тэрмін забароны на ўезд праваабаронцы Алене Танкачовай (старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі "Lawtrend")
  • Сфатаграфавацца з плакатамі http://by.soli-day.org/materials/iam і апублікаваць іх у сацсетках з хэштэгам # 4august # 4августа #bysoliday
  • Правесці акцыю ў сваім горадзе ці краіне.
  • Напрыклад, "знайсці" Беларусь у сваім горадзе і/або стварыць такую прастору, арганізаваўшы сімвалічнае перайменаванне вуліцы ці плошчы. Хай хоць бы на адзін дзень у розных гарадах з'яўляюцца Плошча Вольнай Беларусі, праспект Васіля Быкава ці вуліца Адмены смяротнай кары. Матэрыялы для акцыі тут http://by.soli-day.org/names
  • Далучыцца да пастаянным дзеянняў па правах чалавека ў Беларусі (запыт накіроўваць на адрас by-soliday@hrgroups.org)

Дасылайце фотаздымкі з праведзеных акцый з указаннем горада - мы апублікуем іх на сайце акцыі і ў сацыяльных сетках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства