viasna on patreon

У Пінску сябра Руху «За Свабоду» судзяць за ўдзел у веснавой акцыі

2017 2017-07-31T08:38:40+0300 2017-07-31T08:45:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/auseenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Аўсеенка. Фота: Pyx.by

Алесь Аўсеенка. Фота: Pyx.by

Суд Пінскага раёна і Пінска 28 ліпеня пачаў у другі раз разглядаць справу сябра Руху «За Свободу» Алеся Аўсеенкі. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі пратэсту 26 сакавіка.

Як паведамляе сайт Pyx.by,  27 красавіка суддзя суда Пінскага раёна і горада Пінска Свіцін Д.В аштрафаваў спадара Аўсеенку за ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Леніна 26 сакавіка. Праз працэдурныя парушэнні Брэсцкі абласны суд адмяніў гэтае рашэнне і вярнуў справу ў Пінскі суд.

Судовае паседжанне пачалося з хадайніцтва аб адводзе суддзі Бычылы, якое вылучыў Алесь Аўсеенка. Пазней ён вылучаў яшчэ некалькі абгрунтаваных адводаў, але ніводны з іх задаволены не быў.

Сваю віну актывіст не прызнаў, хаця і не адмаўляў, што прысутнічаў на плошчы 26 сакавіка. Суддзя ўдакладніў таксама, ці чуў Аўсеенка зварот міліцыі пра незаконнасць акцыі на плошчы.

У сваю чаргу актывіст прадставіў разгорнуты выступ з доказамі сваёй праваты, у тым ліку права на ўдзел у мірных акцыях. «99 год таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай народнай рэспублікі. Недалёкі той дзень, калі Дзень Волі, 25 сакавіка, будзе дзяржаўным святам», — падкрэсліў сябра Руху.

«Абсалютна зразумела, што справа высмактаная з пальца і шытая белымі ніткамі, — таксама заявіў суду Алесь Аўсеенка. — Прашу суд прызнаць адсутнасць у маіх дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння».

Сябра Руху выступіў з некалькімі хадайніцтвамі: правядзенне працэсу па-беларуску, выклік у суд некалькіх сведак (у тым ліку кіраўніка міліцыі Пінску Валерыя Сарочанкі). Частка з іх была задаволеная, у прыватнасці, мова працэсу была змененая на беларускую, а таксама выклік суд сведак (акрамя Сарочанкі). Бычыла адклаў працяг суда на 10 жніўня, каб выклікаць усіх запатрабаваных сведкаў.

Рашэнне па суду было прынятае яшчэ 4 месяцы таму, а зараз суд робіць выгляд справядлівасці пракаментаваў сайту Pyx.by гэтае рашэнне Аўсеенка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства