viasna on patreon

На журналіста «Белсату» склалі пратакол за свіны гной

2017 2017-07-27T14:09:55+0300 2017-07-27T14:19:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivashkevich-stas.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стас  Івашкевіч.

Стас Івашкевіч.

Журналісту «Белсата» Стасу Івашкевічу прыйшла позва ў РАУС Ліды. Яго запрашаюць у кабінет да маёра міліцыі Івана Пыша, каб «азнаёміцца з матэрыяламі справы».

Па інфармацыі тэлеканала Белсат, у дачыненні да Івашкевіча склалі адміністратыўны пратакол паводле ч.2 артыкулу 229 КоАП за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Маецца на ўвазе сюжэт «Вёска ў Лідскім раёне тоне ў свіным гноі», які выйшаў у эфір праграмы «Абʼектыў» 30 чэрвеня гэтага году.

Сюжэт быў прысвечаны кепскім экалагічным умовам на свінакомплексе ў вёсцы Дворышча каля Ліды. Жыхары вёскі самі звярнуліся да журналістаў з просьбай распавесці аб праблеме: у свінакомплексе не працуе належным чынам сістэма ачысткі адкідаў, а мясцовыя ўлады не спяшаюцца выпраўляць сітуацыю.

«Мы выклікалі экалагічную праверку, яна прыехала ўжо на наступны дзень. Тады да нас выбег дырэктар свінакомплексу і сказаў, што зараз выкліча міліцыю. Я ўпэўнены, што пазней ён паглядзеў і сюжэт», – кажа Івашкевіч.

Журналіст адзначае, што збіраецца вярнуцца ў Дворышча, каб зняць працяг сюжэту і адсачыць змены пасля прыезду праверкі.

«Калі буду мець час, то зайду ў міліцыю, чаму не… Але канчатковае рашэнне прыму пасля кансультацыі з кіраўніцтвам і юрыстамі Беларускай асацыяцыяй журналістаў», – гаворыць ён.

Журналісты нашага тэлеканалу часцей за астатніх церпяць ціск з боку ўладаў, толькі з пачатку 2017 году пад адміністратыўны пераслед патрапіў дзясятак супрацоўнікаў «Белсату».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства