viasna on patreon

Пінск: Аляксандра Аўсеенку чакае новы суд за сакавіцкую акцыю

2017 2017-07-26T09:16:41+0300 2017-07-26T09:23:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-26-sakavika-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пінск. 26 сакавіка 2017 года.

Пінск. 26 сакавіка 2017 года.

Суд Пінскага раёна і Пінска 28 ліпеня паўторна разгледзіць адміністратыўную справу сябра Руху «За Свабоду» Аляксандра Аўсеенкі. Яго аштрафавалі за ўдзел у сакавіцкай акцыі пратэсту, але Брэсцкі абласны суд у апеляцыйным парадку адмяніў гэтае рашэнне.

«27 красавіка суддзя суда Пінскага раёна і горада Пінска Д. Свіцін  аштрафаваў спадара Аўсеенку за ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Леніна 26 сакавіка. Спадар Аўсеенка быў не згодны з гэтым рашэннем», - распавёў сайту Pyx.by актывіст Алесь Рамановіч.

Па ягоных словах, Аўсеенка адсутнічаў у горадзе у той час, калі была заведзена адміністрацыйная справа і адбыўся суд, пра прысуд даведаўся толькі калі прыехаў з Мінску, дзе быў у гасцях у сястры.

6 ліпеня Брэсцкі абласны суд адмяніў рашэнне суда Пінскага раёна і горада Пінска і накіраваў справу зноў на разгляд гэтага суда.

Судовае паседжанне адбудзецца ў пятніцу, 28 ліпеня, ў 12.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства