У Гомелі новы кінапрагляд ад валанцёрскай службы “Вясны”

2017 2017-07-24T09:38:23+0300 2017-07-24T09:47:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eksperyment.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валантэрская служба «Вясны» зноў вязе кіно і размовы пра важнае (складанае) ў Гомель!
На гэты раз (і як заўсёды - бясплатна) прапануем да прагляду фільм «Экспэрымэнт» (анг. The Experiment) — псыхалягічны трылер 2010 года. Гэта рэмэйк фільма 2001 года «Das Experiment», які базуецца на падзеях сусветнавядомага турэмнага эксперымента псыхолага Філіпа Зымбарда. Пасля прагляду фільму ўсе ахвочыя могуць застацца і паспрабаваць разам з дапамогай мадэратара абмеркаваць тое, што ўбачым у стужцы і як гэта звязана (ці зусім не) з кожн(ым/-ай) з нас.
Дата: 25-га ліпеня, аўторак.
Месца: КАЎЧЭГ арт-прастора ў Гомелі (праспект Перамогі, 2а, другі паверх)
Час: а 18:30.

Сустрэчы ў FB і VK.

Уваход свабодны! Кава і печыўкі гарантаваныя!)
Прыходзьце самі і бярыце сяброў!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства