viasna on patreon

Журналіста-фрылансера чакае чарговы суд

2017 2017-07-24T07:46:01+0300 2017-07-24T12:40:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

Дзясяты пратакол у бягучым годзе склалі ў Савецкім РАУСе Гомля ў дачыненні да журналісткі Ларысы Шчыраковай за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ і супрацу з тэлеканалам Белсат. Пра гэта ёй паведамілі па тэлефоне.

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", журналістку вінавацяць у вырабе матэрыялу, прысвечанаму зносу прыватнага сектару ў Савецкім раёне. Сюжэт, у якім прадстаўнікі адміністрацыя раёна сустракаліся з жыхарамі некалькі вуліц, якія плануюць знесці, меў вялікі рэзананс у горадзе, быў перадрукаваны шэрагам СМІ, актыўна абмяркоўваўся на навінных сайтах і ў сацсетках. Толькі на аднакласніках сюжэт паглядзелі 33 тыс. чалавек.

“Гэта быў добры, сацыяльна востры матэрыял, які не пакінуў абыякавым гамельчукоў, - каментуе журналістка Ларыса Шчыракова, - яго актыўна рэпосцілі, абмяркоўвалі. Ён паказаў яшчэ раз, што ў грамадстве няма дыскусіі па жыццёва важным праблемам горада, з людзьмі чыноўнікі не раяцца, проста ставяць перад фактам. Сустрэча чыноўнікаў з жыхарамі наконт зносу, якую я асвятляла ў тым сюжэце, была выклікана публікацыяй майго калегі на гэтую тэму і арганізавана абсалютна фармальна. Гэты чарговы пратакол за журналістыку – спроба застрашэння і непрыхаваны ціск з боку ўлады, якая пасля дармаедскіх пратэстаў пачувае сябе вельмі няўпэўнена, таму і лютую. Свядомасць людзей пачала мяняцца ў лепшы бок, і я рада, што я да гэтага спрычыніваюся сваймі сюжэтамі”.

Нагадаем, з пачатку года журналістка ўжо была пакарана 6 разоў буйнымі штрафамі за сваю журналісцкую дзейнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства