viasna on patreon

Улады ўзмацнілі ціск на бацькоў навучэнцаў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Іхныя кватэры пачалі наведваць міліцыянты, пагражаючы судовымі санкцыямі, калі дзеці не пачнуць вучыцца ў звычайных школах.

2003 2003-12-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паколькі бацькі ліцэістаў не пагадзіліся адвесьці сваіх дзяцей у звычайныя школы, улады задзейнічалі міліцыю. Участковыя міліцыянты пачалі наведваць кватэры. Бацькам ліцэістаў пагражаюць штрафамі за нібыта кепскае выхаваньне дзяцей. Міліцыянты паведамілі, што перададуць складзеныя пратаколы для разгляду ў адміністрацыйныя камісіі райвыканкамаў.

Да навучэнкі другога курсу Алены Дзейшчыц участковы з аддзелу міліцыі Маскоўскага раёну наведваўся двойчы. Ён папярэджваў дзяўчынку, што ў яе будуць непрыемнасьці, калі яна ня пойдзе ў школу. Вось як Алена распавяла пра гэта Радыё Свабода:

(Алена: ) “Потым я зноў была адна дома. Ён у дамафон сказаў, каб я адчыніла дзьверы. А я яму: “Ведаеце, мне бацькі забаранілі адчыняць дзьверы незнаёмым дзядзькам”. Ён кажа: “Я ж зь міліцыі!” Тады я: “Адкуль я ведаю, хто вы?”. Потым ён прыйшоў недзе а 12 гадзіне начы. Я сядзела ў сваім пакоі, а ён размаўляў з маімі бацькамі. Ён пытаўся, дзе я вучуся, што я павінна вучыцца ў школе… Казаў, што мае бацькі павінны пісаць нейкую тлумачальную наконт таго, чаму не вучуся ў звычайнай школе. Міліцыянт паведаміў, што маю маці будуць выклікаць на адміністрацыйную камісію”.

На думку намесьніцы дырэктара ліцэя Ірыны Сідарэнкі, чыноўнікі Міністэрства адукацыі такім чынам прадэманстравалі сваю няздольнасьць вырашыць гэтую праблему.

Выкладчыкі ліцэю паведамілі, што, нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўладаў, заняткі не былі сарваныя. Навучэнцы цяпер актыўна рыхтуюцца да навукова-практычнай канфэрэнцыі, якая мусіць адбыцца ў студзені. Дзеці самастойна рыхтуюць навуковыя даклады. Найлепшыя працы будуць надрукаваныя ў газэце “Наша слова”.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства