viasna on patreon

У Турцыі арыштаваным праваабаронцам выставілі абвінавачанні ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі

2017 2017-07-06T18:13:28+0300 2017-07-07T11:20:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/idil-eser.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўніца турэцкага прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр

Кіраўніца турэцкага прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр

У Турцыі паліцыя затрымала кіраўніцу прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр і яшчэ 11 праваабаронцаў, паведамляе 6 ліпеня газета Hurriyet. Па дадзеных BBC Turce, затрыманыя дзевяць чалавек.

Эсэр і іншыя праваабаронцы былі дастаўлены ў аддзяленне паліцыі пасля рэйду і ператрусу ў гатэлі падчас канферэнцыі па навучанні спецыялістаў па правах чалавека.

Прычыны таго, што адбылося, не ўдакладняюцца, улады інцыдэнт пакуль не пракаментавалі.

Акрамя Эсэр, затрыманыя Велі Акар з той жа арганізацыі, прадстаўнікі Хельсінкскай грамадзянскай асамблеі, Асацыяцыі па правах чалавека, Кааліцыі жанчын і іншых праваабарончых арганізацый, у тым ліку два замежныя кансультанты - грамадзяне Швецыі і Германіі. 

Генеральны сакратар Amnesty International Саліл Шэці выступіў з заявай, у якой запатрабаваў неадкладна вызваліць затрыманых:

"Мы глыбока занепакоеныя і абураныя тым, што шэраг вядучых праваабаронцаў Турцыі, у тым ліку дырэктар турэцкага аддзялення Amnesty International, былі затрыманыя ў адкрытую, без прычыны. Ідыль Эсэр і тыя, хто быў затрыманы разам з ёй, павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя".

У заяве гаворыцца, што "злоўжыванне ўладай падкрэслівае нестабільную сітуацыю з праваабаронцамі ў краіне".

Як паведамляе Марыя Шышчанкова з Front Line Defenders у сябе на старонцы ў фэйсбуку, затрыманым праваабаронцам ўжо выставілі абвінавачанні ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі і арыштавалі на сем сутак.

У пачатку чэрвеня ў Ізміры затрымалі кіраўніка турэцкага офіса Amnesty International Танера Кылыч і 22 яго супрацоўніка па падазрэнні ў дачыненні да спробы ваеннага перавароту ў ліпені 2016 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства