viasna on patreon

Новы будынак Еўрапарламента будзе насіць імя Вацлава Гавела

2017 2017-07-06T09:17:01+0300 2017-07-06T10:15:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/havel-euraparlament.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cтаршыня Еўрапарламента Антоніа Таяні і Дагмар Гаўлава 6 ліпеня прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка Еўрапарламента ў Страсбургу. Як паведамляе prague-express.cz,  ён будзе насіць імя Вацлава Гаўла.

Будынак быў пабудаваны ў 1955 годзе для Савета Еўропы. У 2012 годзе будынак выкупіў Еўрапарламент і правёў у ім капітальны рамонт. У тым жа годзе было прынятае рашэнне аб прысваенні будынку імя Вацлава Гавела. Ініцыятарам гэтага быў тагачасны старшыня Еўрапарламента і еўрадэпутат ад Чэхіі Лібар Роўчка.

ЕС шануе Вацлава Гавела як абаронцу правоў чалавека і грамадзянскіх правоў, таму рашэнне было падтрыманае еўрадэпутатамі.

У будынку будзе знаходзіцца бронзавы бюст Вацлава Гавела і яго фатаздымкі часоў Аксамітнай рэвалюцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства