viasna on patreon

Мiнiстэрства юстыцыi выпрацоўвае праект указа прэзiдэнта, паводле якога ведамства возьме на сябе функцыi па рэгiстрацыi i кантролю за дзейнасцю юрыдычных асобаў ды iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

2003 2003-12-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта 3 снежня заявiў мiнiстр юстыцыi Вiктар Галаванаў.

Мiнюст ужо другi год вядзе юрыдычную рэгiстрацыю юрыдычных асобаў ды iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. У рэестр Мiнюста занесена ўся iнфармацыя пра 95495 юрыдычных асобаў (заснавальнiкi, калi заснаваны, сфера дзейнасцi i г.д.) i 237497 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Аднак у краiне няма адзiнага органа, якi рэгiструе юрыдычныя асобы i IП i кантралюе гэты працэс. Таму, гаворыць Вiктар Галаванаў, "праблема рэгiстрацыi юрыдычных асобаў i прадпрымальнiкаў мае патрэбу ва ўдасканаленнi". Гэтую ношу на свае плечы гатовы ўзвалiць Мiнюст, прычым без пашырэння штату - "за кошт унутраных рэзерваў", паведаляе pahonia.promedia.by.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства