viasna on patreon

Мінскі гарадскі суд адмовіўся прызнаць Леаніда Кулакова рэцыдывістам

2017 2017-06-21T08:35:28+0300 2017-06-21T08:54:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou-nuob7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў. Фота: "Наша ніва".

Леанід Кулакоў. Фота: "Наша ніва".

Мінскі гарадскі суд 20 чэрвеня разглядаў скаргі грамадзянскіх актывістаў, пакараных за ўдзел у веснавых акцыях пратэсту ў сталіцы.

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова суд Першамайскага раёна Мінска 18 траўня прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.3 арт. 23.34 КаАП) і пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь. Гэтую пастанову актывіст вырашыў абскардзіць, паколькі перакананы, што мае права мірна выказваць сваё меркаванне.

У Менгарсудзе Кулакоў гатовы быў біцца аб заклад з суддзёй Алегам Зямцовым, што можа прадказаць вынікі судовага паседжання, маўляў, прысуд будзе пакінуты ў сіле, а скарга без задавальнення. Так яно ўрэшце і атрымалася.

Не ўлічыў суд і хадайніцтва Кулакова аб тым, каб грашовы штраф быў заменены арыштам, паколькі ён не мае сродкаў на аплату вялікага штрафа.

“У такім разе, паколькі я неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у масавых мерапрыемствах, – заявіў суду Кулакоў, – прашу прызнаць мяне рэцыдывістам".

Аднак суддзя толькі заўсьміхаўся ў адказ.

Скарга сябра Руху «За Свабоду» Аляксея Клюшнічэнкі, якую Менгарсуд разглядаў у той жа дзень, была прадказальна пакінутая без задавальнення. Актывіст таксама быў пакараны за Першамай. Раней суд Маскоўскага раёна Мінска вынес пастанову аб прыцягненні Клюшнічэнкі да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства