viasna on patreon

20 чэрвеня - Сусветны дзень бежанца

2017 2017-06-19T23:00:00+0300 2017-06-20T10:39:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/susvetny_den_bezanca_20.06.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ці ведаеце вы, што кожную хвіліну 24 чалавекі вымушаныя пакінуць родныя мясціны з-за войнаў, пераследванняў ці страху за сваё жыццё? А аб тым, што на сёння ў свеце кожн(ы/-ая) са 113-ці чалавек знаходзяцца ў падобным стане?

20 чэрвеня - дзень, калі ўвесь свет адзначае сілу, мужнасць і стойкасць мільёнаў бежанцаў. Штогод гэты дзень таксама з'яўляецца ключавым момантам для грамадзкасці, каб прадэманстраваць падтрымку людзям і сем’ям, вымушаным бегчы.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у шэрагу асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню бежанца ў Менску. У гэты дзень вы зможаце прыняць удзел у сустрэчы-дыскусіі з актуальнымі маста(камі/-чкамі) з Беларусі, інтэрактыўнай гульні-семінары, а таксама паглядзець і абмеркаваць тэматычны фільм.

Месца правядзення: прастора ЦЭХ, вуліца Кастрычніцкая 16.

Час: з 15:00 па 21:30.

Падрабязней пра мерапрыемствы можна даведацца на адпаведнай старонцы ў facebook.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства