viasna on patreon

У Маладэчне вучыліся граматна пісаць звароты ў КПЧ ААН

2017 2017-05-29T08:41:20+0300 2017-05-29T10:10:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-seminar-kpch-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Семінар на тэму "Практыка выкарыстання індывідуальных зваротаў у КПЧ ААН і іх значэнне ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі" ў Маладэчна

Семінар на тэму "Практыка выкарыстання індывідуальных зваротаў у КПЧ ААН і іх значэнне ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі" ў Маладэчна

Праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый 27 траўня ў Маладэчне бралі ўдзел у семінары на тэму "Практыка выкарыстання індывідуальных зваротаў у КПЧ ААН і іх значэнне ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі".

У якасці запрошанага трэнера выступаў праваабаронца, юрыст Гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Леанід Судаленка, які мае вялікі досвед напісання індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН.

Ён падзяліўся сваім багатым вопытам, раскрыў некаторыя нюансы паспяховага разгляду такіх зваротаў. Дарэчы, намаганнямі Леаніда Судаленкі сабраныя многія справы па Беларусі, разгледжаныя ў КПЧ ААН  за шмат гадоў, з якімі можна азнаёміцца ў спецыяльным раздзеле на сайце "Гомельскай Вясны".

Напрыканцы семінару адбылася даволі гарачая дыскусія між удзельнікамі пра ролю праваабарончых арганізацый ў нашай краіне.

 Ленід Судаленка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства