viasna on patreon

Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншым!

2017 2017-05-22T09:59:04+0300 2017-05-22T10:03:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afisza_27.05_insta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны чалавек адзіны і непаўторны. У кожнага ёсць нешта асаблівае, сваё, што не ўбачыш адразу. Але і ў гэтай разнастайнасці ёсць пэўная сістэма , у якую мы, як яе дэталькі, паспяхова ўключаныя. Але, як заведзена светам: разам з сістэмай існуе  і тое, што яе разбурае ці змяняе. Пагадзіцеся, што ўсё, што можа нам перашкаджаць ці шкодзіць  лічыцца варожым. Але гэтак не заўсёды. Іншая, новая дэталь у механізме шкодзіць толькі, калі не прыцерлася. Тое самае і ў механізме грамадства: Іншыя людзі выклікаюць непаразуменне і перапалох толькі  тады, калі мы іх не ведаем.

Большасць ведаў можна атрымаць з кніг. Але ізноў: усе людзі розныя, пра ўсіх кніжак не напішаш. І нават, калі паспрабаваць – не атрымаецца! Але веды  пра такіх людзей атрымаць ўсе ж магчыма. І  як не дзіўна - з кніг! Але не звычайных - Жывых! Менавіта для таго, каб пазнаёміцца і парушыць пэўныя стэрэатыпы Іншыя людзі і сталі кнігамі! Кнігамі ў эксклюзіўнай вокладцы і унікальным матэрыялам ў сабе: са сваімі гістрыямі, прыгодамі і выпадкамі.

Кнігу вы можаце выбраць самастойна ў нашай Жывой Бібліятэцы. Працуе яна, амаль як звычайная: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісвайцеся да “кнігі”, якую б хацелі прачытаць, і пачынаеце чытанне. Даведацца больш можна на сайце супольнасці.

Падаецца, нашаму механізму не патрэбны перабоі? Ну тады давайце знаёміцца!

Калi: 27 траўня  Час: 13.00 – 18.00

Дзе: Сталоўка XYZ, вул. Фабрыцыуса 4

Уваход ВОЛЬНЫ! Але папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы  да 23.59 25 траўня. Усе зарэгістраваныя чытачы 26 траўня атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram, а таксама чытаць у “Журнале” і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце нам у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

Да сустрэчы на Жывой Бібліятэцы!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства