viasna on patreon

Папярэджанне Партыі БНФ пакінулі ў сіле

2017 2017-05-20T12:01:00+0300 2017-05-22T09:08:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі ў дачыненні да Партыі БНФ.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, падставай для вынясення папярэджання сталі падзеі падчас святкавання Дня Волі 25 сакавіка ў Менску. Акцыя была разагнаная міліцыяй, шмат людзей былі арыштаваныя, многія атрымалі тэрміны адміністрацыйнага арышту.

“Сапраўднай мэтай вынесенага папярэджання з’яўляецца спроба перакласці адказнасць за брутальны разгон акцыі Дня Волі на дэмакратычную апазіцыю”, — кажа старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

— Мы бачым, што міністэрства юстыцыі з аднаго боку такім чынам ажыццяўляе палітычны ціск на партыю БНФ з мэтай абмежаваць актыўнасць, у тым ліку вулічную актыўнасць нашых сябраў, але таксама задача была перакласці адказнасць з хворай галавы на здаровую: з Менгарвыканкама і МУС, за тое, што адбывалася 25 сакавіка, за гэтае беззаконне. 

На думку Аляксея Янукевіча, папярэджанні, вынесеныя Міністэрствам юстыцыі Партыі БНФ, а таксама Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, ставяць за мэту шантаж дэмакратычных партый магчымай ліквідацыяй напярэдадні ўзнаўлення масавых пратэстаў, якія прагназуюцца ўвосень.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства