viasna on patreon

Журналістку Шчыракову пакаралі штрафам за стрым з дазволенага ўладамі мітынгу

2017 2017-05-19T15:08:43+0300 2017-05-19T15:53:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/larysa_shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская

Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская

Суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла пакараў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у 35 базавых велічыняў па артыкуле 22.9 (парушэнне заканадаўства аб СМІ) за стрым у інтэрнэт.

19 траўня на падставе міліцэйскага пратаколу суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла прызнаў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала "Белсат" і атрафаваў на 35 базавых велічыняў.

Па інфармацыі службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў",  падставай для штрафу паслужыў стрым у інтэрнэт першатравенскага мітынгу ў Гомелі, які быў дазволены гарвыканкамам.

У міліцэйскім пратаколе так званае правапарушэнне журналісткі Ларысы Шчыраковай сфармулявана так: "ажыццяўляла публікацыю відэаздымкаў з інтэрв'юраваннем грамадзянаў для праграмы "Аб'ектыў" тэлеканала "Белсат".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства