viasna on patreon

Суд двойчы пакараў Рыгора Крывіцкага за здзел у мітынгу 26 сакавіка

2017 2017-05-19T08:53:28+0300 2017-05-19T08:57:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kryvicki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Крывіцкі ў судзе.

Рыгор Крывіцкі ў судзе.

Сябра Руху “За Свабоду” з Мазыра, інваліда другой групы Рыгора Крывіцкага суд Мазырскага раёна 18 траўня пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь. Яго прызналі вінаватым  ва ўдзеле і арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт 23.34 КаАП), прычым у другі раз.

Нагадаем, 16 траўня 2017 года па тэлефоне Рыгор Крывіцкі быў выкліканы ў Мазырскі РАУС Капітан міліцыі Яўген Пузанаў склаў на пенсіянера Крывіцкага пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.2, арт. 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Згодна з міліцэйскім пратаколам “Крывіцкі Р.Л., не маючы дазволу Мазырскага райвыканкама па яго звароце ад 7 сакавіка 2017 года аб правядзенні масавага мерапрыемства на пл. Леніна - вул. Савецкая, 35 у Мазыры, г.зн. з'яўляючыся арганізатарам масавага мерапрыемства, 18 сакавіка каля 14:00 гадзін на пл. Леніна па вул. Савецкая г. Мазыра шляхам пераканання непаўналетніх Сярдзюка Г., Ясюгені Р., Гырна К., Сельвіча А. да распаўсюду на тэрыторыі г. Мазыра прадстаўленых ім агітацыйных улётак з заклікам да ўдзелу грамадзян у масавым мерапрыемстве 26.03. 2017 года, якія дадзенымі непаўналетнімі былі распаўсюджаныя на тэрыторыі г. Мазыра, публічна заклікаў грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве…”

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Уладзімір Целяпун, на судзе непаўналетнія сцвярджалі, што Крывіцкі нібыта перадаў ім для распаўсюджвання ўлёткі, але іх змест яны не памятаюць.

„Суддзя нават не выходзіў для прыняцця пастановы па справе, адразу прызнаў Крывіцкага вінаватым”, — падкрэсліў праваабаронца.

Трэба адзначыць, што за правядзенне масавага мерапрыемства 26 сакавіка, на якое насамрэч падаваў заяўку Р. Крывіцкі ў Мазырскі райвыканкам і атрымаў адтуль адмову, ён ужо быў пакараны Мазырскім раёным судом 11 красавіка штрафам у 20 б.в.. (460 рублёў). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства