viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-05-16T10:05:11+0300 2017-10-25T14:28:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: У Мінску адбыліся чарговыя суды над актывістамі за ўдзел у першатравеньскай акцыі пратэсту. Яны атрымалі буйныя штрафы; Следчы камітэт прыпыніў разгляд крымінальнай справы па факце смерці ў жодзінскай турме жыхара Мінска Алега Багданава; Пасля 12 сутак арышту на волю выйшаў бярозаўскі актывіст Аляксандр Кабанаў; Уладзіміру Някляеву адмаўляліся выклікаць хуткую падчас гіпертанічнага крызу, які здарыўся ў яго ў ізалятары на Акрэсціна;

“Каментар эксперта”: Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч распавядая пра тыя прынцыпы, на якія абапіраецца ідэя правоў чалавека, а таксама пра культурны рэляцівізм, калі краіны, якія адмаўляюцца выконваць правы сваіх грамадзян, тлумачаць гэта іншымі культурнымі традыцыямі і каштоўнасцямі.

“Па-за межамі”: Які шлях станаўлення прайшоў украінскі студэнцкі рух?  Як мянялася сітуацыя з правамі студэнтаў на працягу апошніх гадоў пасля Еўрамайдану? Якія ўвогуле адносіны паміж уладамі і студэнцкай супольнасцю зараз інсунюць у суседняй краіне? Пра гэта распавядае былая кіраўніца Украінскай асацыяцыя студэнцкага самакіравання Ліза Шчэпяцільнікава.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Naviband.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-05-16_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства