Кінапаказ у Слуцку 15 траўня ад Валанцёрскай службы "Вясны"
Валанцёрская служба "Вясны" запрашае жыхароў Слуцка на кінапрагляд фільма "Валадар Мух" 15 траўня.
Фільм, у пэўным сэнсе, унікальны: ён прапануе паглядзець на прыроду таго, чаму ў свеце так шмат канфліктаў, адкуль бярэцца злосць і зайздрасць, рэлігійнае і палітычнае шаленства, адкуль узяліся інквізіцыя і наогул чаму людзі так ліха знішчаюць адзін аднаго замест таго, каб сябраваць?
Гэты фільм - сімвалічнае апісанне маральнага разлажэння чалавецтва і грэхападзення, зрыў пакроваў з цёмных і брудных куткоў свядомасці, якія ёсць у кожнага.
Пасля прагляду гасцей будзе чакаць дыскусія і гарбата з печывам. Прыходзьце паглядзець, паслухаць і абмеркаваць!
Дзе: кафэ "Калізей", Слуцк.
Калі: 15 траўня а 18:00.
Уваход вольны!
Сустрэча ў ВКонтакте і абвестка ў facebook.