viasna on patreon

У Берасці афганец ўзняў бел-чырвона-белы сцяг, складзены пратакол

2017 2017-05-10T08:05:29+0300 2017-05-10T08:22:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saharuk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Сахарук.

Аляксандр Сахарук.

9 траўня ветэран-афганец Аляксандр Сахарук вырашыў публічна выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю адносна «Дня перамогі». 

Аляксандр Сахарук, які, дарэчы, узнагароджаны медалём «За адвагу», каментуючы “Берасцейскай Вясне”  свой учынак, адзначае:

«Я вырашыў прайсці ў святочнай калоне пад бел-чырвона-белым сцягам. Гэта для мяне сімвал Свабоды. Пад чырвоным сцягам нас уводзілі ў Афганістан. Сказалі, што трэба ўвайсці хутка, каб амерыканцы там свае ракеты не размясцілі. Мне было 18 гадоў. Я верыў камуністычнай прапагандзе. Зараз я інакш гляджу на жыццё. Нас заўжды падманвалі. За што нашыя бацькі ваявалі? Каб мы жылі ў галечы і пры дыктатуры? Працы няма. Адна міліцыя паўсюль. Не працуюць, а грошы атрымліваюць.», - сказаў на пачатку шэсця ветэран-афганец: «Трапляюцца расейскія сцягі і шэўроны! Ніхто іх не затрымлівае і не чапае. Бел-чырвона-белым сцягам я хачу сказаць, што жыву ў сваёй краіне, а не на акупаванай Расеяй. Сваю зямлю буду бараніць, незалежна чый бот на яе ступіць!»

Адразу за «няўміручым палком» ён узняў бел-чырвона-белы сцяг і рушыў у святочнай калоне, якая ішла па вуліцы Машэрава ў бок Брэсцкай фартэцыі...

Неўзабаве да яго падышлі людзі ў цывільным:

- Прыбярыце сцяг!

- Я ў сваёй краіне і лічу, што гэты сцяг наша нацыянальная годнасць! Гэта сцяг нашай незалежнасці, - адказаў афганец.

Ветэрана затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАЎС г. Брэста. Дэжурны па райаддзелу паведаміў, што Аляксандар Сахарук застанецца ў міліцыі да суда. За якое правапарушэнне не сказаў: «Заўтра ў судзе даведаецеся».

Па апошняй інфармацыі на Сахарука складзены пратакол по арт. 23.34 КаАП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства