viasna on patreon

Арт-актывіст Алег Ларычаў на волі

2017 2017-05-02T10:52:00+0300 2017-05-03T10:58:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/larychau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арт-актывіст Алег Ларычаў

Арт-актывіст Алег Ларычаў

Арт-актывіста вызвалілі позна ўвечары 1 траўня пасля адбыцця 5 сутак арышту. Пра гэта паведамляе тэлеканал Белсат.

Суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска  Вікторыя Шабуня вынесла пастанову  аб прыцягненні  да адказнасці каардынатара стрыт-арт-праекту «Signal» Алега Ларычава у выглядзе адміністратыўнага арышту на 5 сутак за «дробнае хуліганства»: нібыта 27 красавіка на выхадзе з піцэрыі ён «лаяўся матам і махаў рукамі».

4 красавіка Ларычава моцна збілі невядомыя ў пад’ездзе яго дому. Напад Ларычаў звязаў з яго апошняй актыўнасцю ў асвятленні акцыі з графіці чыноўнікаў. 1 красавіка Ларычаў праз сваю суполку абвясціў збор сродкаў для мастакоў-валанцёраў, які займаюцца гэтым праектам. Ён падаў заяву ў міліцыю, але яго затрымалі і пакаралі штрафам у 1150 рублёў за дамалёўку дроту на мурале “сяброўства” Беларусі і Расеі пад назвай «Масква-Менск».

Дзякуючы Алегу Ларычаву і мастакам з праекту «Signal project» у Менску ды іншых беларускіх гарадах з’явіўся шэраг буйных графіці. Алег Ларычаў – арганізатар фестывалю Urban Myths. Падчас мерапрыемства мастакі з усяго свету размалёўвалі жылыя дамы гіганцкімі малюнкамі – «мураламі». Менгарвыканкам размясціў фота Алега Ларычава на адным са сваіх білбордаў.

У апошнія месяцы ў Менску з’явіўся шэраг вострасацыяльных графіці: аплікацыі з партрэтамі экс-кіраўніцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай і надпісам «Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных», міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча, камандзіра сталічнага АМАПу Дзмітрыя Балабы ды інш. Аўтарства графіці прыпісваюць стрыт-арт суполцы «Signal».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства