viasna on patreon

“Белсатаўца” Любенчука пакаралі штрафам за брыдкаслоўе

2017 2017-04-20T15:29:36+0300 2017-04-20T16:13:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liubenchuk-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Любянчук у судзе Першамайскага раёна 19 красавіка.

Алесь Любянчук у судзе Першамайскага раёна 19 красавіка.

Суд Першамайскага раёна Мінска працягвае разгляд адміністрацыйнай справы аператара Белсата Алеся Любенчука. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве: нібыта 31 сакавіка пад час апытання ў Першамайскі РУУСе, Любянчук брудна лаяўся ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі.

У Першамайскім РУУСе Мінска на Алеся Любенчука склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Міліцыянты заявілі, што Любянчук нібыта брыдкасловіў непасрэдна ў аддзяленні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП). У той дзень Алеся ўжо збіраліся везці на Акрэсціна, аднак у 19 гадзін раптоўна вызвалілі з міліцыі.

19 красавіка ў судзе быў дапытаны Алесь Любянчук, які распавёў акалічнасці свайго затрымання 31 сакавіка і складання пратаколу па артыкуле 17.1 КаАП непасрэдна ў РУУСе Першамайскага раёна. Аператар Белсату падцвердзіў, што ніякага брыдкаслоўся не было, была спакойная гутарка і яго нават напаілі кавай, а пратакол быў складзены пасля ягонага апытання па іншай справе ў 17-20. Прычым яму не патлумачылі правы і абавязкі, а таксама не далі магчымасці звязацца з адвакатам і папярэдзіць родных пра сваё затрыманне. Пасля гэтага яго пасадзілі ў камеру і збіраліся везці на Акрэсціна. Але прыкладна ў 19 гадзін адпусцілі.

Паколькі ў суд не з'явіліся сведкі з боку міліцыі - Дзяніс Грыб і Уладзіслаў Падарэз, суддзя Юрый Гарбатоўскі прыняў рашэнне перанесці судовае паседжанне на 15 гадзін 20 красавіка.

Сёння суд дапытаў сведку па справе - супрацоўніка міліцыі Уладзіслава Падрэза. Ен паведаміў, што Любянчук прамовіў адно нецэнзурнае слова.

Таксама стала вядома, што рапарт аб здзяйсненні правапарушэння чамусці не зарэгістравалі ў адзінай кнізе РУУСа, што павінны былі абавязкова зрабіць.

Оперупаўнаважаны Першамайскага РУУСа Дзяніс Грыб сведчыць,што журналіст брыдкасловіў, аднак дэталяў размовы не памятае.

Пасля перапынку суддзя Гарбатоўскі абвесціў пастанову - штраф 25 базавых велічынь.

Нагадаем, у Мінску 31 сакавіка адбыліся ператрусы ў двух офісах "Белсата". У адным з офісаў на момант прыходу міліцыянтаў знаходзіўся журналіст Алесь Любянчук, яго завезлі ў Першамайскі РУУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства